Ёст Аман (ням.: Jost Amman; —) — швейцарскі мастак і гравёр Паўночнага Адраджэння XVI стагоддзя, прызнаны майстар кніжнай ілюстрацыі і ксілаграфіі. Кляйнмайстар.
Біяграфія Ёст Аман нарадзіўся ў Швейцарыі ў горадзе Цюрыху ў 1539 годзе.
Першыя яго работы зроблены па заказу кнігагандляра Фрошаўера. Яго карцін і малюнкаў захавалася няшмат.
У 1560 годзе Аман перасяліўся ў нямецкі горад Нюрнберг, горад слаўных рамесных і мастацкіх традыцый, радзіму Альбрэхта Дзюрэра. Аман працаваў там у супрацоўніцтве з Віргілем Солісам і іншымі мастакамі ў тэхніцы ксілаграфіі і афорту.
У другой палове XVI стагоддзя карціны Ёста Амана і аформленыя ім кнігі былі надзвычай распаўсюджаны і вытрымалі мноства выданняў, сярод іх кнігі з ксілаграфіямі па геральдыцы, гістарычнага зместу, медыцынскія і прыродазнаўчыя трактаты.