Фердынанд Георг Вальдмюлер (; , — , Хінтэрбруль, Ніжняя Аўстрыя) — адзін з найбольш вядомых аўстрыйскіх мастакоў першай паловы XIX стагоддзя. Вядомы як сваімі краявідамі, так і працамі ў партрэтным і жанравым жывапісе. Найбольш вядомы як мастак эпохі бідэрмаера, які пісаў ідылічныя сцэнкі ў Вене. Творчая спадчына Вальдмюлера налічвае каля 1200 карцін.
Катэгорыя:Мастакі XIX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Аўстрыі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Аўстрыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты