Альхоўская вуліца () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным раёне Машэкаўка. Забудавана драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Пачынаецца ад адгалівання вуліцы Катоўскага на левым схіле Дзебры. Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Ідзе паралельна да вуліц Мікалуцкага і Ольчынскай. Перасякае вуліца Дарвіна, завулак Шуберта, завяршаецца скрыжаваннем з Вялікай Машэкаўскай вуліцай сярод шматпавярховай жылой забудовы. Раней ішла далей, перасякала Машэкаўскую вуліцу, далей паварочвала на поўнач (цяпер Варонежскі завулак). Захаваўся невялікі фрагмент вуліцы (дамы №№ 30-36) ад скрыжавання з Сувораўскай вуліцай.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Машэкаўка