Ма́жа — рака ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Морач (басейн Прыпяці).
Назва Назва Мажа балцкага паходжання.
Ад літоўскага mažas «малы». Таго ж паходжання назвы рэк Можа (прыток дняпроўскага Бабра), Мажайка і Мажанка (прытокі Бярэзіны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195, 196., таксама назва ракі Мажая, ад якой назва падмаскоўнага МажайскаВ. Н. Топоров. Древняя Москва в балтийской перспективе // Балто-славянские исследования. 1981. Москва, 1982. С. 35—36..
Літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы тыпу Maž-upis, MažiklisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 208..
Назва ракі значыць «Малая (рака)».
Водаапісанне Даўжыня ракі 40 км. Плошча вадазбору 319 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км.
Пачынаецца за 3 км на ўсход ад горада Капыль, цячэ праз яго (на рацэ ў межах горада створаныя сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны вёскі Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. Абалона пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча. Асноўныя прытокі — Крынічны, Чайка і Тамашоўка (праваруч).
Каля ракі населеныя пункты: горад Капыль, аграгарадкі Мажа, Цімкавічы, вёскі Агароднікі, Красіна і інш.
Крыніцы
Літаратура
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971 Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Катэгорыя:Басейн Случы (прыток Прыпяці) Катэгорыя:Рэкі Капыльскага раёна