Павел Сацук (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік кобрынскага «Атланта».
Клубная кар’ера У 2021 годзе пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама», з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:1). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а з лета 2022 года гуляў толькі за дубль. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама».
У жніўні 2023 года далучыўся да другалігавага «Фармата» з Пагранічнай, а ў пачатку 2024 года папоўніў склад кобрынскага «Атланта».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2021 дубль Дынама ? 10 2022 Д1 Дынама 8 0 2023 (1) Д1 Дынама 0 0 2023 (2) Д3 Фармат 3 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Фармат Пагранічная