Збруцкі ідал — помнік X—XIII стагоддзяў славянскага паганскага культу, каменны ідал, знойдзены ў рацэ Збруч (прыток Днястра ) каля вёскі Лычкаўцы (цяпер Тэрнопальская вобласць, Украіна) у 1848 годзе. Уяўляе сабой чатырохгранны слуп вышынёй 2,67 м, высечаны з шэрага вапняка. Слуп падзелены на тры фрызы (яруса), на кожным з якіх у тэхніцы нізкага рэльефу высечаны розныя выявы. Ідал вянчае круглая шапкаПетрухин В. Я. Русь в IX—X веках. От призвания варягов до выбора веры / Издание 2-е, испр. и доп. — М.: ФОРУМ: Неолит, 2014. С. 359—362.. Як мяркуецца, ідал быў устаноўлены ў свяцілішчы славянскага гарадзішча Бохіт у складзе Збручскага культавага цэнтра.
Катэгорыя:Скульптуры паводле алфавіта Катэгорыя:Археалагічныя артэфакты Катэгорыя:Ідалапаклонства Катэгорыя:Славянскае язычніцтва