Валерый Фёдаравіч Залужны (нар. 8 ліпеня 1973, Наваград-Валынскі, Жытомірская вобласць, Украінская ССР) — украінскі военачальнік, дыпламат. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны (2021—2024), генерал (2022). Герой Украіны (2024).
Біяграфія Нарадзіўся ў Наваград-Валынскім 8 ліпеня 1973 года. У 1989 годзе скончыў гарадскую школу № 9, паступіў у Наваград-Валынскі машынабудаўнічы тэхнікум, які скончыў у 1993 годзе з адзнакай.
Пазней паступіў на агульнавайскавы факультэт Адэскага вышэйшага аб’яднанага каманднага вучылішча. У 1997 годзе з адзнакай скончыў вучобу, пасля чаго прайшоў усе прыступкі ваеннай службы: камандзір узвода, камандзір навучальнага ўзвода, камандзір баявога ўзвода, камандзір вучэбнай роты, камандзір роты курсантаў, камандзір батальёна.
У 2005 годзе паступіў у Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у 2007 годзе скончыў навучанне з залатым медалём, прызначаны на пасаду начальніка штаба першага намесніка камандзіра 24-й асобнай механізаванай брыгады. На гэтай пасадзе паспяхова праходзіў службу на працягу двух з паловай гадоў.
З 2009 па 2012 год узначальваў .
У 2014 годзе скончыў Нацыянальны універсітэт абароны Украіны імя Івана Чарняхоўскага. Як лепшы выпускнік аператыўна-стратэгічнага ўзроўню падрыхтоўкі узнагароджаны пераходзячым мячом каралевы Вялікабрытаніі.
У 2017 годзе прысвоена званне «генерал-маёр».
У 2017 годзе — начальнік штаба-першы намеснік камандуючага войскамі Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны.
З 2018 па 2019 год быў начальнікам — першым намеснікам камандуючага аб’яднанымі сіламі.
З 2019 года — камандуючы войскамі .
У снежні 2020 года — скончыў магістэрыум Астрожскай акадэміі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».
27 ліпеня 2021 года прызначаны галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны, дзе на пасадзе замяніў УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 320/2021.
Член СНБА (з 28 ліпеня 2021).
Яго называюць адным з найбольш адкрытых генералаў, які разумее праблемы салдат і малодшых афіцэраў. Як прадстаўнік ўкраінскіх вышэйшых афіцэраў і ўдзельнік баявых дзеянняў на Данбасе, не праходзіў вайсковай службы ў СССР, станоўча ставіцца да абнаўлення асабовага складу маладымі людзьмі і адыходу ад савецкіх практык.
8 лютага 2024 года Валерыя Залужнага на пасадзе галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны змяніў Аляксандр Сырскі.
У ліпені 2024 года Валерый Залужны прыступіў да выканання абавязкаў Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Украіны ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
Воінскія званні
Генерал-маёр (23 жніўня 2017) Генерал-лейтэнант (24 жніўня 2021)Указ Президента України № 424/2021 «Про присвоєння військового звання» Генерал (4 сакавіка 2022)
Спасылкі
В оперативному командуванні «Північ» — новий керівник Персональная страница на Facebook
Катэгорыя:Генералы Украіны Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі (Украіна) Катэгорыя:Генерал-маёры (Украіна) Катэгорыя:Члены СНБА Украіны