Аляксей Іванавіч Скварчэўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера З 2017 года пачаў выступаць у Другой лізе за клуб «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2020 годзе гуляў за ашмянскую каманду ў Першай лізе, аднак значную частку сезона прапусціў з-за траўмы.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубамДва экс-игрока "Ошмян-БГУФК" и российский защитник подписали контракты с "Белшиной". Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе бабруйчан, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0). У далейшым толькі зрэдка выхадзіў на замену, і ў чэрвені 2022 года пакінуў бабруйскі клуб.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 Д3 Ашмяны-БДУФК 13 6 2018 Д3 Ашмяны-БДУФК 24 18 2019 Д3 Ашмяны-БДУФК 19 11 2020 Д2 Ашмяны-БДУФК 8 0 2021 Д2 Белшына 23 0 2022 (1) Д1 Белшына 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына