Тамара Мікалаеўна Дудко (, Вілейка, Маладзечанская вобласць — , Мядзел, Мінская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1997—1999).
Неаднаразова абіралася дэпутатам Маладзечанскага гарсавета, Партызанскага райсавета горада Мінска, Мінскага гарсавета, а таксама была абрана народным дэпутатам СССР. Ініцыятарка стварэння і першы кіраўнік Беларускага саюза жанчын.
Біяграфія Нарадзілася 23 чэрвеня 1945 года ў Вілейцы.
У 1964 годзе скончыла Маладзечанскі палітэхнікум і праз два гады стала працаваць зменным майстрам Маладзечанскага піўзавода, асвоіла прафесіі мікрабіёлага, загадчыка лабараторыі, галоўнага інжынера. Без адрыву ад вытворчасці атрымала вышэйшую адукацыю — скончыла Усесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасціЗнаменитые выпускники. Филиал «Молодечненский государственный политехнический колледж» учреждения образования «Республиканский институт профессионального образования» . У Маладзечне ў Тамары Дудко нарадзіліся дзеці: сын Мікалай і дачка Надзея.
У 1971 годзе была прызначана галоўным інжынерам, а ў 1974 годзе — дырэктарам Маладзечанскага піваварнага завода.
У 1983 годзе прызначана гендырэктарам ВА «Мінскпіўпрам». У 1986—1989 гадах працавала старшынёй выканаўчага камітэта Саветаў народных дэпутатаў Партызанскага раёна г. Мінска. Потым была абрана сакратаром Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў развіцця ўпраўлення і самакіравання (г. Масква), намеснікам старшыні гэтага камітэта. З 1991 года — намеснік старшыні Камітэта Савета Саюза па рэгламенце і справах Палаты.
У 1992 годзе стала дырэктарам мінскага піўзавода «Беларусь», а падчас яго прыватызацыі ў 1994 годзе набыла кантрольны пакет акцый і працягнула кіраваць ААТ «Піўзавод „Аліварыя“». Паводле яе ініцыятывы з’явіўся ўплывовы ў свой час галіновы саюз беларускіх півавараўДинастии в белорусском бизнесе: кто есть кто?.
Са студзеня 1997 года да 2 студзеня 1999 года была намесніцай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.
У выніку лабавога сутыкнення, якое адбылося каля 15.00 2 студзеня 1999 года на аўтамабільнай дарозе Р58 Мінск—Калачы—Мядзел у аўтамабілі Volvo 460, які належаў Тамары Дудко, атрымалі цяжкія траўмы сама Тамара і яе зяць Валерый Нялюбаў, ад якіх яны памерлі па дарозе ў бальніцу. Яе дзеці і ўнучка, якія таксама былі ў машыне, не пацярпелі.
Грамадская дзейнасць Тамара Дудко стаяла ля вытокаў Беларускага саюза жанчын. У 1987 годзе яна стварыла Мінскі гарадскі Савет жанчын і доўгія гады яго ўзначальвала. З 1984 па 1996 гады была галоўным каардынатарам Міжнароднага альянса жаночых арганізацый.
Сям’я Сын — Мікалай Аркадзьевіч Дудко (нар. 16 мая 1971). Дачка — Надзея Нялюбава (у дзявоцтве Дудко).
Узнагароды грамата Вярхоўнага Савета БССР (1976), ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1981), ордэн Дружбы народаў (1986), ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996).
Ушанаванне памяці У 2002 годзе ў Маладзечне вуліца Прафсаюзная была перайменавана ў вуліцу Тамары Дудко, а ў 2003 годзе на скрыжаванні вуліц Тамары Дудко і Крынічнай быў усталяваны памятны знак з мемарыяльнай дошкай у памяць аб Дудко Т. М.
Катэгорыя:Постаці фемінізму Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах