Дзмітрый Велісевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».
Клубная кар’ера З 2013 года пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны мінскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 года, пасля таго як мінскі клуб зняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладзечна-2013», а з 2015 года выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. У 2021 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйчанамі. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У лютым 2024 года пакінуў «Белшыну», а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Паперпрама».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д3 Партызан-МТЗ 16 0 2014 (1) Д3 Партызан-2002 5 0 2014 (2) Д3 Маладзечна-2013 9 0 2015 Д3 Ашмяны 24 0 2016 Д2 Ашмяны-БДУФК 21 0 2017 Д3 Ашмяны-БДУФК 23 1 2018 Д3 Ашмяны-БДУФК 26 2 2019 Д3 Ашмяны-БДУФК 27 4 2020 Д2 Ашмяны-БДУФК 23 2 2021 Д2 Белшына 26 2 2022 Д1 Белшына 26 0 2023 Д1 Белшына 9 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Паперпрам Гомель