Аляксей Дунаеў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца магілёўскага «Дняпра» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», у 2020 годзе пачаў прыцягвацца да трэніровак асноўнай каманды, тады ж падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, стаў выступаць у Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні», дзе замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін сустрэчы. У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

19 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Ірана (1:0).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 Д3 Дняпро-Юні 20 1 2022 Д1 Дняпро 24 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў