Красімір Капаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра».
Клубная кар’ера З 2017 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». 29 ліпеня 2018 года дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі супраць «Энергетыка-БДУ» (7:0) і паспеў адзначыцца дублем. Праз некалькі дзён быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Чысць», дзе стаў іграком асновы, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу.
У пачатку 2019 года спрабаваў працаўладкавацца ў Польшчы, аднак у выніку вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». Не меў трывалага месца ў складзе, часцей выхадзіў на замену, па выніках сезона 2019 разам з клубам перамог у Другой лізе. У лютым 2020 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». У сезоне 2020 стаў другім бамбардзірам каманды і дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Сезон 2021 пачынаў у стартавым складзе, з лета стаў часцей выхадзіць на замену.
Пасля атрымання магілёўскім клубам месца ў Вышэйшай лізе на сезон 2022 дэбютаваў у элітным дывізіёне 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым заставаўся іграком асновы. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Дняпром». Па выніках сезона 2023 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з магілёўскім клубам.
Міжнародная кар’ера У верасні-кастрычніку 2015 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі да 17 гадоў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2019, 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Дынама 5 3 2018 (1) дубль Дынама 16 3 2018 (2) Д2 Чысць 12 1 2019 Д3 Арсенал 21 5 2020 Д3 Дняпро 25 21 2021 Д2 Дняпро 26 5 2022 Д1 Дняпро 28 2 2023 Д2 Дняпро 27 3
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў