Максім Кунскі (нар. , Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Асіповічы».
Клубная кар’ера Выхаванец РЦАР БДУ, у 2019—2020 гадах выступаў за дубль «Энергетыка-БДУ». У студзені 2021 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр», дзе таксама выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. Дэбютаваў за асноўны склад «Шахцёра» 19 ліпеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Узды» (3:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
У студзені 2022 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ» на правах арэнды. 19 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (3:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену, з ліпеня гуляў толькі за дубль. У студзені 2023 года па заканчэнні арэнды пакінуў сталічны клуб.
У сакавіку 2023 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра», аднак ужо ў красавіку быў пераведзены ў дубль салігорскага клуба. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Шахцёр». У маі 2024 года стаў іграком «Астраўца». У ліпені 2024 года пакінуў клуб і перайшоў у «Асіповічы».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Энергетык-БДУ 1 0 2020 дубль Энергетык-БДУ 4 2 2021 дубль Шахцёр (Салігорск) 22 4 2022 Д1 Энергетык-БДУ 7 0 2023 (пач.) Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 4 0 2023 дубль Шахцёр (Салігорск) ? ? 2024 (1) Д2 Астравец 3 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы