Міхась Казлоўскі, поўнае імя Міхаіл Міхайлавіч Казлоўскі () — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

Біяграфія Нарадзіўся 9 лютага 1959 года.

Працаваў на заводзе, навуковым супрацоўнікам Гудзевіцкага літаратурна-краязнаўчага музея, кіраўніком клуба ў Цэнтры эстэтычнага выхавання г. Маладзечна. 3 2000 года метадыст Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Заснавальнік клуба беларускай патрыятычнай моладзі «Беларуская хатка» (1982-87)http://belsat.eu/programs/belaruskaya-hatka-u-maladzechne/, мастацкай гасцёўні Я. Драздовіча (1983), літаратурнага музея У. Караткевіча ў Маладзечне (1984), адзін са стваральнікаў гісторыка-краязнаўчага аб’яднання «Крывіч», арганізатар і першы старшыня Маладзечанскага аддзела Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Рэдактар-выдавец альманаха «Куфэрак Віленшчыны». Пад яго рэдакцыяй выйшлі кнігі паэзіі, прозы і краязнаўчай публіцыстыкі, шэраг паштовак, прысвечаных дзеячам беларускай культуры. Аўтар і ўкладальнік старонак «Куфэрак» у тыднёвіку «Рэгіянальная газета». Аўтар шматлікіх краязнаўчых публікацый, рэцэнзій у перыядычных выданнях.

Кнігі Іван Козел «Над хвалямі Серабранкі» (Маладзечна, 2005). Укладанне Міхася Казлоўскага. «Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія» (Мінск, 2005). Укладанне — Міхась Казлоўскі. «Галасы разбуджаных птушак» (Мінск, 2006) «Нашчадак слаўных крывiчоў: эцюд да партрэта Адольфа Клiмовiча, чалавека i грамадзянiна» (Мінск, 2008) «Колькі ў небе зор…: Смаргоншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка» (Мінск, 2009). Укладанне — Міхась Казлоўскі. «Пра кніжнікаў і кнігі : нататкі бібліяфіла, эпісталярная спадчына» (Мінск, 2011) «Маладзечанскі край» (Мінск, 2011) Рыгор Семашкевіч «Янка Купала і беларускае адраджэнне» (Маладзечна, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі. «Там, дзе возера Глыбокае: Глыбоччына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2012). Укладанне — Міхась Казлоўскі. «Бацькаўшчыны светлае крыло» (Мінск, 2013) «Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак» (Мінск, 2014). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі. «Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад» (Маладзечна, 2015). Укладанне і прадмова — Міхась Казлоўскі. «Цяпло айчынных камянёў» (Мінск, 2015)http://www.rh.by/2015/08/20/ya-krou-ad-kryvi-belaruskaga-naroda-mihas-kazlouski-vydau-knigu-pra-zagadki-i-zdabytki-maladzechanshchyny/ «Вольга Сахарава. Сяргей Сахараў. Выбраныя творы» (Мінск, 2015). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік. «Добры дух зямлі дняпроўскай…: Рагачоўшчына літаратурная: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка» (Мінск, 2016). Укладанне — Міхась Казлоўскі. «Пятро Сакол. Валянціна Казлоўская. Выбраныя творы» (Мінск, 2016). Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнікhttp://www.oo-spb.by/index.php?id=92. «Крывіцкія руны» выпуск 2 «Беларускі культурны мацярык у Латвіі». Укладанне, прадмова і каментар — Міхась Казлоўскі і Сяргей Панізнік

Крыніцы

Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Краязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы