ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна.
Вырабляе цукар-пясок з цукровага бураку і цукровага трыснягу-сырцу. Цукар Гарадзейскага камбіната з’яўляецца экалагічна чыстым без аніякіх хімічных дабавак і прымесяў.
Гісторыя Пабудаваны ў 1959 годзе, другі пасля Скідзельскага цукровы завод краіны. У 1997—2000 гадах адбылася маштабная рэканструкцыя. Перарабляе ў суткі да 7300 т цукровага бураку ці 930 т цукру-сырцу. Выпуск у суткі: 1100 т цукру з цукровага бураку ці 900 т з цукру-сырцу.
У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 26,7 млн руб., а ўласны капітал прадпрыемства зменшыўся на 20 млн руб.
24 студзеня 2020 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне дырэктара камбіната Міхаіла Крыштаповіча.
Уключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
Спасылкі ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат»
Катэгорыя:Цукровая прамысловасць Беларусі Катэгорыя:Гарадзея Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінскай вобласці Катэгорыя:Эканоміка Нясвіжскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:1959 год у Беларусі