thumb|250px|Сіласы камбіната

ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя

Уведзены ў эксплуатацыю ў 1965 годзе, самае маладое прадпрыемства галіны ў краіне. У 2009 годзе дасягнута магутнасць перапрацоўкі 8000 т цукровых буракоў у суткі — самы вялікі паказчык у Беларусі.

У 2018 годзе камбінат зарабіў 15 млн руб. thumb|250px|Пачак слуцкага цукру 24 студзеня 2020 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне дырэктара камбіната Мікалая Прудніка.

Сыравінная база

Сыравінная база: Мінская вобласць: Клецк, Капыль, Слуцк, Салігорск, Узда, Барысаў Магілёўская вобласць: Глуск, Бабруйск, Кіраўск, Асіповічы Гродзенская вобласць: Ашмяны, Астравец Брэсцкая вобласць: СВК «Жарабковічі» (Ляхавіцкі раён)

Літаратура

Спасылкі ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» Экскурсія па вытворчасці

Катэгорыя:Цукровая прамысловасць Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Слуцка Катэгорыя:1965 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1965 годзе