Баране́ц звычайны (Huperzia selago) — відУ Беларусі не менш як два-тры блізкія віды часта аб’ядноўваюцца ў адзін паліморфны зборны від баранец звычайны вечназялёных травяністых раслін сямейства баранцовых.
Назва Родавая назва Huperzia дадзена ў гонар нямецкага батаніка ; відавы эпітэт selago — лацінізаваная кельцкая назва расліны.
Батанічнае апісанне left|thumb|Huperzia selago.
Вечназялёная паўзучая травяністая споравая шматгадовая расліна вышынёй 6-30 см са слабаразвітай каранёвай сістэмай.
Карэнішча кароткае.
Сцёблы ўзыходнымя або прамастаячыя, аблісцелыя, дыхатамічна галінастыя, укараняюцца ля асновы і ўтвараюць акуратныя, амаль круглыя, друзлыя дзярнінкі. Па гэтых прыкметах баранец добра адрозніваецца ад іншых дзеразовых. Узрост дзярнін можа перавышаць 100 гадоў; гадавы прырост вагаецца ад 1 да 4 см.
Лісце (філоіды) цвёрдае вузкаланцэтнае суцэльнакрайняе або каля верхавінкі слабазубчастае, прыціснутае або злёгку адагнутае, размешчана спіралямі накшталт чарапіцы, больш ці менш прыціснутае да восі парасткаў. Яно скурыстае і жорсткае.
Спараносныя каласкі (страбілы) не ўтвараюцца. Спарангіі жаўтаватыя, знаходзяцца па аднаму ў пазухах спарафілаў, якія па форме, памеру і колеру не адрозніваюцца ад вегетатыўных лісцяў. Спарафілы ўтвараюць спараносныя зоны ў верхняй, а нярэдка і ў сярэдняй частцы парасткаў. Часам на іх месцы фармуюцца патоўшчаныя вывадкавыя пупышкі.
Пашырэнне і экалогія Галарктычны, таежны від. Пашырэнне: лясная і лесатундравая зоны абоіх паўшар’яў, Каўказ, горы Сярэдняй Азіі, Грэнландыя.
Тыповыя месцы росту віду звязаныя з цёмнахваёвых лясамі на кіслых ападзоленых глебах. Расце таксама ў яловых лясах і ў вільготных змешаных і бярозава-рознатраўна супольнасцях, радзей у хваёвых лясах і алешніках па дне лясных яраў, ускраінах балот, часта разам з . Патрабуе пастаяннага нязначнага асвятлення і ўмеранага ўвільгатнення. Пры поўным асвятленні пасля вырубак хутка знікае.
У Расіі распаўсюджаны ад Новай Зямлі да Каўказа ўключна. Сустракаецца таксама на Алтаі, у Краснаярскім краі, на поўдні Іркуцкай вобласці, на поўначы Якуціі, на Камчатцы, у Прыамур’і, на Курыльскіх астравах і на Чукотцы.
У Беларусі знаходзіцца паблізу паўднёвай мяжы арэала, расце ў ялова-чарнічных, ясеневых, чорнаальховых лясах, але сустракаецца вельмі рэдка, у невялікіх колькасцях. Расце асобнымі курцінамі і невялікімі групамі. Вядомы звыш 50 месцазнаходжанняў, пераважна ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах, на поўдні — рэдкі, у паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі адсутнічае.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Рэспублікі Мардовія, Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, Цюменскай вобласці, Смаленскай вобласці, Яраслаўскай вобласці, Разанскай вобласці.
Асаблівасці біялогіі Размнажэнне споравае і вегетатыўнае. На Беларусі спараносіць у ліпені. У Сярэдняй Расіі споры спеюць у ліпені — жніўні.
Хімічны склад Трава баранца звычайнага змяшчае 0,13—1,02 % алкалоідаў (лікападзін, нікацін, клавацін, клавататаксін, псеўдаселагін, селагін, селаганін, серацідзін, хуперазін А і інш.). Для ўсіх відаў дзеразы характэрна наяўнасць больш за дзясятку трытэрпеноідаў сератанавага тыпу. У спорах каля 50 % алеюДорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 130..
Значэнне і выкарыстанне Расліна ўжываецца ў медыцыне, часам выкарыстоўваецца як інсектыцыд; раней з яе атрымлівалі жоўтую фарбу для афарбоўкі воўны. Доўгія сцёблы дзеразы таксама выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання памяшканняў, а ў некаторых мясцовасцях на могілках часам можна сустрэць вянкі з дзеразы. Такое выкарыстанне прывяло да рэдкасці гэтых у агульным даволі распаўсюджаных у іглічных лясах раслін.
Лекавае выкарыстанне
Лекавая сыравіна
У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваецца трава баранца звычайнага — . Траву збіраюць у жніўні — верасні, пасля заканчэння споранашэння, зразаючы зялёную і жаўтлявую часткі парасткаў, не выдзіраючы іх з глебы і не пашкоджваючы пры гэтым каранёвую сістэмы. Сушаць у сушылках пры тэмпературы 50 °C або ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй, расклаўшы сыравіну тонкім пластом на тканіны.
Фармакалагічныя ўласцівасці Пры выпадковым ўжыванні адвара баранца ў выглядзе гарбаты назіраецца потлівасць, дыярэя, курчы, галавакружэнне, парушэнне маўлення, абумоўленае зварачальным інгібіраваннем ацэцілхалінэстэразы мозгу хуперазінам А. Падобнымі таксічнымі праявамі валодаюць селагін, лікападзін і клавацін. Трава змяшчае алкалоід селягін і флавонавы кверцэцінавы гліказід жоўтага колеру. Згодна з вынікамі эксперыментальных даследаванняў, селагін валодае курарападобным, ванітавым, міяпічным дзеяннем.
Зноскі
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 130.
Спасылкі
Баранец звычайны ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Баранцовыя Катэгорыя:Лекавыя расліны