«Месяцовы рыцар» () — амерыканскі міні-серыял, створаны Джэрэмі Слэйтэрам для Disney+, заснаваны на аднайменным персанажы з Marvel Comics. Дзеянне серыяла, які ўваходзіць у чацвёртую фазу кінасусвету Marvel, адбываецца пасля фільма «Мсціўцы: Фінал». Джэрэмі Слэйтар — кіраўнік праекта і сцэнарыст, а Кевін Файгі — выканаўчы прадзюсар.

Прэм’ера першага эпізода серыяла «Месяцовы рыцар» адбылася 30 сакавіка 2022 года, а заключная серыя выйшла 4 траўня.

Сюжэт У цэнтры сюжэта Стывен Грант, непрыкметны работнік сувенірнай крамы, які пакутуе ад прабелаў у памяці і ўспамінаў пра іншае жыццё. Стывен выяўляе, што ў яго дысацыятыўнае засмучэнне асобы, і ён падзяляе цела з наймітам Маркам Спектарам. Калі ворагі Стывена / Марка аб'ядноўваюцца супраць іх, ім давядзецца змагацца са сваімі складанымі асобамі, апускаючыся ў смяротную таямніцу сярод магутных багоў Егіпта.

Спасылкі

Катэгорыя:Серыялы кінематаграфічнага сусвету Marvel