Патрыйскі ўніверсітэт () — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Патры.

Агульная характарыстыка Універсітэт лічыцца адной з буйнейшых і лепшых вышэйшых навучальных устаноў Грэцыі і ўваходзіць у лік 200 лепшых універсітэтаў свету па асобных прадметных галінах.

У 2019 годзе колькасць студэнтаў складала каля 34 000 чалавек (30 000 на ўзроўні бакалаўрыяту і 4 000 на ўзроўні аспірантуры). Ён налічвае 700 выкладчыкаў, 200 навуковых супрацоўнікаў і 450 чалавек адміністрацыйнага персаналу і ўключае 7 школ (факультэтаў) і 35 кафедраў.

Структура Школа сельскагаспадарчых навук Школа эканомікі і бізнесу Школа інжынерыі Школа рэабілітацыйных навук аб здароўі Школа навук аб здароўі Школа сацыяльна-гуманітарных навук Школа прыродазнаўчых навук

Спасылкі

Катэгорыя:Універсітэты Грэцыі Катэгорыя:Патры