«Жалезны чалавек» () — амерыканскі супергеройскі баявік 2008 года. Першы фільм пра прыгоды персанажа коміксаў Marvel Жалезнага чалавека, які з’яўляецца 1-й па ліку карцінай кінематаграфічнага сусвету Marvel. Рэжысёрам фільма выступіў Джон Фаўра, а Роберт Даўні (малодшы) быў абраны на галоўную ролю.

Сюжэт Мільярдэр-вынаходнік Тоні Старк трапляе ў палон да Афганскіх тэрарыстаў, якія спрабуюць прымусіць яго стварыць зброю масавага паражэння. У таямніцы ад сваіх захопнікаў Старк канструюе высокатэхналагічную кібербраню, якая дапамагае яму ўцячы. Аднак па вяртанні ў ЗША ён даведаецца, што ў савеце дырэктараў яго фірмы пляцецца змова, багаты страшнымі наступствамі. Выкарыстоўваючы сваё апошняе вынаходства, Старк спрабуе вырашыць праблемы сваёй кампаніі радыкальна.

У ролях Роберт Даўні (малодшы) — Тоні Старк / Жалезны чалавек Тэрэнс Ховард — падпалкоўнік Джэймс «Роўдзі» Роўдс Джэф Брыджэс — Абадайя Стэйн / Жалезны Гандляр Шон Тоўб — Хо Інсен Гвінет Пэлтрау — Вірджынія «Пепер» Потс Фаран Таір — Раза Пол Бетані — Д.Ж.А.Р.В.І.С. (голас) Леслі Біб — Крысцін Эверхарт Кларк Грэг — агент Філ Колсан Джон Фаўра — Хэпі Хоган

Вытворчасць Universal Studios набыла правы на вытворчасць «Жалезнага чалавека» для кінаэкранаў у 1990 годзе. У 1996 годзе правы перайшлі да 20th Century Fox. Сцэнарый быў падрыхтаваны ў 1998 годзе, аднак праз год Fox прадала правы New Line Cinema, аргументуючы гэта тым, што мае ў працы і так багата супергерояў Marvel.

У 2000 годзе быў напісаны новы сцэнарый, праца над фільмам пачалася ў 2004 годзе, аднак праз два гады New Line Cinema вярнуў правы на экранізацыю Marvel. Marvel Studios пачала работу над фільмам ад пачатку. У 2006 годзе рэжысёрам быў наняты Джон Фаўра, які змяніў сюжэт з В’етнамскай вайны на афганскую. Сцэнарыі пісалі асобна Арт Маркум і Мэт Холаўэй з аднаго боку, і Марк Фергус і Хоук Остбі з іншага, пасля чаго былі сабраныя ў адзін сцэнарый.

Увосень 2006 года пачаўся падбор акцёраў. Здымкі пачаліся ў сакавіку 2007 года ў былых гукапавільёнах кампаніі Hughes у Лос-Анджэлесе. Афганскія сцэны здымаліся таксама ў Лоўн-Пайне і ў пясчаных дзюнах Аланчы.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы кінематаграфічнага сусвету Marvel Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Рамін Джавадзі