Драсён земнаводны, Вадзяная грэчка, Гарэц, УцэўнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 Ботанический словарь, Спб, 1878, Вуцёўнік (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Паўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.
Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках.
Арэал і экалогія Від з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвені—верасні. Святлолюбівая расліна.
Выкарыстанне Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Драсёнавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дубільныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1800 годзе