Хаце́жынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Хацежына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старасельскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старое Сяло. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 28 лютага 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хацежына, сельсавет перайменаваны ў ХацежынскіРашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 8 лютага 1982 года ў склад сельсавета з Гаранскага сельсавета перададзены вёскі Малашкі і РыжыкіРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708)..

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2265 чалавек, з іх 91,5 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4783 чалавекі.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Заслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе