Палявы лунь (Circus cyaneus) — від птушак рода Луні сямейства Ястрабіныя.

Апісанне Даўжыня цела 44-52 см, размах крылаў 100—120 см. Выразны палавы дымарфізм. Падобны да стэпавага і поплаўнага лунёў, асабліва самка. Белая пляма на надхвосці выразная і параўнальна вялікая. Маладыя падобныя да самкі. Самец толькі праз некалькі гадоў набывае канчатковы ўбор, найбольш доўга бурыя плямы захоўваюцца на грудзях і жываце.

Пашырэнне Аддае перавагу адкрытым прасторам — стэпу, сфагнавым балотам, зарослым прыбярэжным лугам, высечкам, мелкаводным азёрам з густой расліннасцю і верасовым пустэчам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Латвіі, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Падвіды С. с. cyaneus — Еўропа і цэнтральна-паўночная Азія да паўночнага Кітая, Камчаткі і Сахаліна; C. c. hudsonicus — Амерыка.

Спасылкі

Палявы лунь у Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Ястрабіныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1766 годзе