__NOTOC__
19 ліпеня — двухсоты (дзвесце першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
1270: У Залатой Ардзе за адмову зрачыся праваслаўя забіты разанскі князь Раман Алегавіч. 1450: Першая згадка Узды. 1822: Французскі вынаходнік Жазеф Ньепс () атрымаў першы ў свеце фотаздымак. 1877: Расійскія войскі і балгарскія атрады ўзялі Шыпку, адкрыўшы сабе шлях на Балканскі паўвостраў. 1930: У Менску арыштаваны Максім Гарэцкі, абвінавачаны па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. 1949: Лаос абвясціў незалежнасць. 1952: У Хельсінкі адкрыліся XV Летнія Алімпійскія гульні, у якіх упершыню прыняла ўдзел каманда СССР. 1972: Івану Мележу і Івану Шамякіну прысвоены званні народных пісьменнікаў Беларусі. 1980: У Маскве пачаліся XXII Летнія Алімпійскія гульні. 2019: Захоп брытанскага танкера ў Армузскім праліве сіламі Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі Ірана. 2024: Здарыўся глабальны тэхнічны збой у рабоце Windows.
Нарадзіліся
1688: Джузэпэ Кастыльёнэ, мастак 1698: Ёган Якаб Бодмер, швейцарскі пісьменнік, філолаг 1834: Эдгар Дэга, французскі мастак (пам. 27.9.1917) 1846: Эдуард Чарлз Пікерынг, амерыканскі астраном (пам. 1919) 1869: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, інжынер-будаўнік, паэт (пам. 6.11.1940) 1879: Эжэн Ланці, эсперантыст, сацыяліст і пісьменнік, заснавальнік SAT і стваральнік тэорыі безнацыяналізма (пам. 17.1.1947) 1893: Уладзімір Маякоўскі, рускі паэт (пам. 1930) 1895: Сюй Бэйхун, кітайскі мастак (пам. 26.9.1953) 1896: Андрус Дабулявічус, літоўскі паэт, публіцыст (пам. 20.6.1938) 1898: Герберт Маркузэ, нямецкі філосаф, сацыёлаг, ідэолаг левых экстрэмістаў на Захадзе (пам. 29.7.1979) 1903: Рабер Дальбан, французскі акцёр 1915: Антон Шукелойць, беларускі грамадскі дзеяч у ЗША 1921: Разалін Сасмэн Ялаў, амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па медыцыне (пам. 30.5.2011) 1927: Міхась Саўка, беларускі і бельгійскі мастак-рэстаўратар (пам. 10.9.1990) 1928: Джон Брэтбі, брытанскі мастак 1929: Гастан Глок, аўстрыйскі інжынер, заснавальнік фірмы па выпуску зброі 1941: Томас Сарджэнт, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы
Памерлі
1374: Франчэска Петрарка, італьянскі паэт (нар. 20.7.1304) 1630: Даніэле Крэспі, італьянскі мастак 1814: Мэцью Фліндэрс, англійскі даследчык Аўстраліі 1855: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, прыродазнавец (нар. 21.12.1796) 1957: Мікола Засім, беларускі паэт (нар. 19.11.1908) 1984: Фаіна Ранеўская, савецкая актрыса 1989: Ільмар Тамур, эстонскі тэатральны рэжысёр 2006: Жэрар Уры, французскі кінарэжысёр 2010: Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысёр, сцэнарыст (нар. 22.10.1933) 2016: Гары Маршал, амерыканскі кінарэжысёр
Святкуюць Лаос: Дзень незалежнасці М'янма: Дзень пакутнікаў Нікарагуа: Дзень рэвалюцыі
719