__NOTOC__ Падзеі 1190: Заснаваны Тэўтонскі ордэн. 1367: У ратушы Кёльна члены Ганзейскага саюза заключаюць канфедэрацыю і аб’яўляюць вайну супраць дацкага караля Вальдэмара IV. 1493: Экспедыцыя Хрыстафора Калумба адкрыла востраў Пуэрта-Рыка. 1835: Маары захапілі астравы Чатэм. 1918: Заснаваны Віцебскі губернскі музей. 1942: Савецкія войскі пачалі контрнаступленне пад Сталінградам. 1975: Прэм’ера фільма «Палёт над гняздом зязюлі» рэжысёра Мілаша Формана адбылася на кінафестывалі ў Чыкага. 1982: Каманда «Дынама» (Мінск) стала чэмпіёнам СССР па футболу. 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдовай. 2009: Херман ван Рампёй абраны першым пастаянным старшынёй Еўрапейскага савета («прэзідэнтам ЕС»).
Нарадзіліся 1654: Луі Булонь Малодшы, французскі мастак 1752: Джордж Роджэрс Кларк, амерыканскі военачальнік 1784: Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філосаф, святар, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першы беларускі скарыназнавец, член Археалагічнай акадэміі ў Рыме, прафесар Віленскага ўніверсітэта (пам. 3.10.1848) 1831: Хасэ Эварыста Урыбуру, прэзідэнт Аргенціны 1881: Уладзімір Марзон, беларускі хірург (пам. 6.9.1954) 1908: Мікола Засім, беларускі паэт (пам. 19.7.1957) 1919: Джыла Пантэкорва, італьянскі рэжысёр 1930: Рэм Салавухін, беларускі савецкі фізік, прафесар БДУ (пам. 6.1.1988) 1933: Лары Кінг, амерыканскі тэлежурналіст 1934: Курт Хамрын, шведскі футбаліст 1936: Эрнест Ялугін, беларускі празаік і публіцыст (пам. 2022) 1938: Тэд Цёрнер, амерыканскі бізнесмен, заснавальнік канала CNN 1942: Кельвін Кляйн, амерыканскі дызайнер адзення 1956: Сяргей Апанасавіч Бандарэнка, беларускі скульптар 1983: Адам Драйвер, амерыканскі акцёр
Памерлі 1557: Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога (нар. 2.2.1494) 1640: Крыштаф Радзівіл, грамадскі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 22.3.1585) 1672: Джон Уілкінс, брытанскі святар і палімат 1828: Франц Шуберт, аўстрыйскі кампазітар, адзін с пачынальнікаў рамантызму ў музыцы (нар. 31.1.1797) 1889: Ігнат Казлоўскі, мовазнавец-славіст (нар. 1846) 1990: Алена Кабішчар-Якерсон, савецкі жывапісец і графік (нар. 23.3.1903) 2007: Язэп Сажыч, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, у 1982—1997 гг. старшыня Рады БНР (нар. 5.9.1917) 2008: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец (нар. 1.5.1931) 2013: Фрэдэрык Сенгер, англійскі біяхімік, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (нар. 13.8.1918) 2015: Мелвін Уітфілд, амерыканскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён
Святкуюць : Дзень жаночага прадпрымальніцтва : Міжнародны мужчынскі дзень. : Сусветны дзень туалета. , : Дзень ракетных войск і артылерыі : Дзень пасялення народа гарыфуны : Дзень Сцяга — Дзень вызвалення. : Нацыянальны дзень Манака. : Дзень адкрыцця Пуэрта-Рыка — Дзень працаўнікоў гідраметэаралагічнай службы. — Дзень шкловытворца. Дзень каваля ручнога кавання Дзень працаўнікоў шкляной прамысловасці.
Л19