Капліца-пахавальня Абуховічаў — капліца ў паўночна-заходняй частцы в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна.
Пабудавана ў 1830-я гг. з цэглы як пахавальня ўладальнікаў сядзібы Абуховічаў.
Архітэктура
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана лапідарным прамавугольным у плане аб’ёмам пад стромкім двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады пазбаўлены архітэктурнага дэкору, апяразаны карнізам простага профілю, прарэзаны арачнымі аконнымі і ўваходным праёмамі. Пад капліцай сутарэнне пад цыліндрычным скляпеннем.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Капліцы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вялікія Круговічы Катэгорыя:Абуховічы Катэгорыя:1830-я ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1830-я гады Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм