Чмель земляны (Bombus terrestris) — від чмялёў.
Відавы эпітэт Відавы эпітэт пераводзіцца як наземны або земляны.
Апісанне Самка 19-23 мм (да 27 мм), рабочыя 11-17 мм, самцы 11-22 мм. Верх грудзей у чорных валасінках, пярэдняспінка з перавяззю з рудавата-жоўтых валасінак. Тэргіты брушка з чатырма перавязямі: 1-ы, 3-і і частка 4-га тэргіту ў чорных валасінках, 2-й тэргіт — у рудавата-жоўтых, 5-ы і частка 4-га тэргіту ў белых або светла-жоўтых валасінках.
Распаўсюджанне Еўропа (акрамя паўночна-ўсходніх раёнаў), Пярэдняя Азія, Каўказ, поўдзень Уралу і Заходняй Сібіры, Сярэдняя Азія, паўночны захад Афрыкі.
Генетыка Геном віду Bombus terrestris складае 0,64 пг (C value), дыплоідны храмасомны набор (2n): 36Wilfert, L., J. Gadau, P. Schmid-Hempel (2006). A core linkage map of the bumblebee Bombus terrestris. Genome 49: 1215—1226..
Крыніцы
Спасылкі
Джмелі земляні // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006. http://www.bumblebee.org/terr.htm
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Азіі Катэгорыя:Чмялі