Гамяюк (Гаміюк, Гаме́йка) — глыбокі яр у цэнтральнай частцы Гомеля, рэчышча колішняга правага прытока СажаГарады і вёскі Беларусі / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Т. 1 : Гомельская вобласць, кн. 1 / [С. В. Марцэлеў]. — 2004. — С. 11..

Гамяюк адзін з найбуйнейшых яроў, утвораных старажытнымі ручаямі або рэчкамі, якія пачыналіся з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ ст. як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала).

Назва Паходжанне назвы Гамяюк генетычна звязанае з летапіснай назвай горада ГомейГомель: Энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 191. — 527 с.. Думаюць, што назва Гамяюк звязаная з праславянскім гом — «узвышша над ярам, нізінай»; у іранскіх і паўночнакаўказскіх мовах ком, гом, кам — «цясніна, яр, лагчына». Суфікс -юк верагодна уяўляе сабой геграфічны тэрмін са значэннем «вада», «рака» (фінскае joki, эстонскае jogi — «рака»; марыйскае йогы — «цячэнне»). Такім чынам, назва Гамяюк літаральна азначае «рака, якая цячэ ў яры»Рогалев, А. Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 65..

Гістарычныя звесткі Першыя пісьмовыя згадкі Гамеюка прыпадаюць толькі на сярэдзіну XVII ст.

У «канфесатах» (пратаколах допытаў) палонных казакоў пад Гомелем з ліпеня 1649 года паведамлялася пра планы паўстанцаў напасці «od Homejki, rzeki» («ад Гамейкі, ракі»)1649, липня 10. — Під Гомелем. — Конфесати чотирьох полонених повстанців, в тому числі і фрагмент конфесати військового писаря // Мицик, Ю. Albaruthenica / о. Юрій Мицик. — Київ : Інститут української археографії та джерелознавства ім. М. С. Гру­шевського НАН України, 2009. — С. 176..Рэляцыя пра аблогу Гомеля казакамі ў чэрвені 1651 года паведамляе, што казацкія загоны, намагаючыся ўзяць Гомель, «w Homejku razy pod 15 do szturmu przypuścili» («у Гамейку разоў 15 на штурм хадзілі»)Документы об освободительной войне украинского народа. 1648—1654 гг. / Ин-т истории Акад. наук УССР. Архивное упр. при Совете Министров УССР. — Киев : Наукова думка, 1965. — С. 517..

Мяркуецца, што да Гамеюка ў другой палове XVIII ст. прылягала адно з гомельскіх прадмесцяў — Рэчыцкае падвалле. На плане Гомеля 1799 года яр пазначаны подпісам «Оврагъ Гомѣюкъ», у яго нізоўі тады працякаў невялічкі ручайПлан местечка Гомля. Нынешнего его положения, со всею подробностию. Сочиненный 1799 года..

У XIX ст. у ніжняй частцы яра, што адрэзаная ад яго верхніх рукавоў вуліцай, быў створаны штучны вадаём, які ўпрыгожыў парк Паскевічаў. Гэты вадаём, вядомы як «Лебядзіная сажалка», застаецца і сёння адным з найбольш маляўнічых куткоў прысожскага парка ў Гомелі.

Праз сажалку перакінутыя два масты — Верхні (пешаходны) і Ніжні ў выглядзе аркі, з якіх можна назіраць за лебедзямі. Леў Вінаградаў у 1900 годзе апісваў Верхні мост як даўгую ажурнай работы жалезную канструкцыю, перакінутую праз рэчку над векавымі дрэвамі, а саму рэчку называў ярам («оврагомъ»)Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142—1900 гг. / Л. Виноградов [Репринт. изд.]. — Гомель: КИПУП «Сож», 2005. — С. 41..

Падобна гэты мост апісаны і ў кнізе Фёдара Жудро, Ісака Сербава і Дзмітрыя Даўгялы 1911 года, а рэчка называлася ровам («рвомъ»)Жудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 8..

Увесну 1941 года рэчышча Гамеюка («древней гомельской реки Гомеюк») планавалі даследаваць і апісаць удзельнікі краязнаўчага гуртка 2-й школы імя Сталіна ГомеляКужелев, Л. Новое в работе школы / Л. Кужелев // Советская Белоруссия. — 1941. — 9 апреля. — С. 2.. Перад адыходам немцаў з Гомеля 22-23 лістапада 1943 года тут — «на дне і па краях яра каля аранжарэй паблізу пешаходнага моста» — немцы расстралялі 12 чалавек, што ўхіляліся ад прымусовай эвакуацыіМатэрыялы аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Гомелі. — Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці. — Ф. 1345. Воп. 1. Спр. 2. Арк. 137 адв..

За верхнімі рукавамі Гамеюка замацавалася назва «Кагальны роў».

Гістарычная картаграфія мясціны

Гістарычныя выявы

Сучасныя здымкі

У культуры Краявіды Гамеюка натхнілі расійскага паэта Фёдара Салагуба на стварэнне верша «***Тихо, тихо над прадедовским прудом», які напісаны падчас быцця аўтара ў Гомелі ў кастрычніку 1913 года.Сологуб, Ф. К. Собрание сочинений [Текст] / Федор Сологуб. — Санкт-Петербург : Сирин, 1913—1914. — Т. 17: Очарования земли [Текст] : стихи 1913 г. — 1914. — С. 15. У рамане Івана Шамякіна «Сэрца на далоні» (1960—1963), дзеянне якога адбываецца ў абласным горадзе, прататыпам якога стаў Гомель, ёсць эпізод са шпацырам па парку і роздумамі галоўнага героя Кірыла Шыковіча. У тым ліку ён затрымліваецца на мосце над ровам, у якім выразна пазнаецца Лебядзіная сажалка ў Гамеюку: «На вузкім мосце цераз роў ён спыніўся. Падумаў, што было б, каб з такой вышыні скочыць у зялёную ваду сажалкі, дзе цьмяна адлюстроўваюцца неба і старыя дрэвы, парэнчы моста і горда выгнутыя шыі лебедзяў»Шамякін, І. Сэрца на далоні.. У форме Гаміюка згадваецца ў легендзе «Гомель», апублікаванай А. М. Ненадаўцам у 2001 годзе. Паводле легенды рачулка на месцы будучага Гомеля атрымала сваю назву цераз праклён чараўніцы Марылі, чыя дачка Мілка загінула ў яе водах: «Каб жа ты вужакай-гаміюкай круцілася, гадаўка!»Гомельшчына: назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / [складанне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца]. — Мінск : Беларусь, 2001. — С. 3-9..

Іншае Ёсць літоўскія гідронімы Gamė, Gamenta, Gamena, GomertaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106, 119.V. Urbutis. Liet. gomus, -i «norus, noringas, linkęs», la. gama «kas pernelyg daug valgo» ir kiti giminiški žodžiai // Baltistica, 1973, t. 9(2). С. 183—188.. Мяркуецца індаеўрапейскае *gem- «хапаць, сціскаць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 368—369.. Канчатак -ейка (-ēja) адсочваецца ў падняпроўскіх гідронімах Вядзейка, Мярэйка, РыпейкаВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 178, 195, 206..

Заўвага

Катэгорыя:Гідраграфія Гомеля Катэгорыя:Прытокі Сажа