«Першае глыбокае поле Уэба» () — першая выява, зробленая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб» і апублікаваная 11 ліпеня 2022 года. На ёй бачна скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, размешчанае на адлегласці 4,6 млрд светлавых гадоў. На складзенай выяве, зробленай камерай блізкага інфрачырвонага дыяпазону NIRCam «Джэймса Уэба», бачны ўчастак неба Паўднёвага паўшар'я. Яго вуглавыя памеры прыкладна з пясчынку, якую трымаюць на адлегласці выцягнутай рукі. Бачны тысячы галактык, ранні Сусвет з самым высокім разрозненнем з калі-небудзь атрыманых.

Катэгорыя:Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» Катэгорыя:Фізічная касмалогія Катэгорыя:Рэгіёны неба Катэгорыя:2022 год у астраноміі