Мікалай Сямёнавіч Місюк (, г. Котлас, Архангельская вобласць, Расія — ) — вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (1957), прафесар (1958). Член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Заснавальнік педагагічнай школы неўрапатолагаў Беларусі.
Біяграфія Скончыў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію (1942; ад’юнктура, 1948).
Працаваў у Ленінградскім інстытуце ўдасканалення ўрачоў імя С. М. Кірава (1948—1956, асістэнт, з 1949 — дацэнт кафедры нервовых хвароб); Архангельскім медыцынскім інстытуце (1956—1960, загадчык кафедры нервовых хвароб); Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1990; у 1960—1989 — загадчык кафедры нервовых хвароб, з 1989 — прафесар).
Памёр 13 кастрычніка 1990 года, пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Навуковая дзейнасць Навуковыя інтарэсы: механізм работы мозга ў норме і паталогіі; пытанні нейракібернетыкі і прыкладной кібернетыкі; укараненне ў клінічную неўрапатологію прыкладных аспектаў тэорыі інфармацыі і распазнавання захворванняў нервовай сістэмы чалавека на базе электронна-вылічальнай тэхнікі. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць (вершы, проза).
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі, медалі.
Літаратура Опыт интрацеребральных инфекций лекарственных веществ : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. С. Мисюк. — Ленинград, 1956. Мисюк Николай Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 116.
Николай Семенович Мисюк // Здравоохранение Белоруссии. — 1970. — № 1. С. 83—84. Мисюк Николай Семенович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 195—197.
Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АМН СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Неўролагі СССР Катэгорыя:Неўролагі Беларусі Катэгорыя:Нейрахірургі СССР Катэгорыя:Нейрахірургі Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ