Чэбаксарскае вадасховішча () — адно з вадасховішчаў Волга-Камскага каскаду, размешчанае на рацэ Волзе, на тэрыторыях Чувашскай Рэспублікі, Рэспублікі Марый Эл і Ніжагародскай вобласці.

Утворана плацінай Чэбаксарскай ГЭС, размешчанай у горадзе Новачэбаксарску (Чувашыя). Запоўнена ў 1980—1982 гадах.

Плошча — 2190 км², даўжыня — 341 км, найбольшая шырыня — 16 км, глыбіня да 21 м.

Буйныя залівы па далінах рэк Кержанец, Сура, Вятлуга. Па вадасховішчы праходзяць цеплаходныя турыстычныя маршруты Масква — Астрахань, Масква — Растоў-на-Доне, Масква — Перм і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Вадасховішчы Расіі Катэгорыя:Волга Катэгорыя:Геаграфія Чувашыі Катэгорыя:Геаграфія Марый Эл Катэгорыя:Геаграфія Ніжагародскай вобласці