Людміла Рыгораўна Машчэнская (нар. , в. Іванаўскае, Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, Расія) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне рускага і беларускага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1992), дацэнт (1984), прафесар.
Біяграфія Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1960; аспірантура, 1968).
Працавала ў школах в. Ждановічы (Мінскі раён) і г. Мінска (з 1960, выхавацель, настаўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1969, філалагічны факультэт, кафедра рускай мовы, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: сацыялінгвістыка; гісторыя беларускай і рускай моў; гісторыя іменнага словаўтварэння; сучасныя праблемы беларуска-рускага білінгвізму ў галіне марфалогіі; стылістыка і структура мастацкага тэксту.
Бібліяграфія Система склонения имен существительных в старобелорусском языке XVI в. (на материале памятников повествовательного жанра) : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / Л. Г. Мощенская. ― Минск, 1969.
Літаратура Мощенская Людмила Григорьевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 240.
Машчэнская Людміла Рыгораўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 190. Людміла Рыгораўна Машчэнская // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. — 1997. — № 2. — С. 80.
Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі