Сафіко (Соф’я Міхайлаўна) Чыяўрэлі (; , , Грузінская ССР — , , Грузія) — грузінская актрыса; народная артыстка Грузінскай ССР (1976), народная артыстка Армянскай ССР (1979), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980).
Біяграфія Нарадзілася 21 мая 1937 года ў Тбілісі ў сям’і рэжысёра Міхаіла Чыяўрэлі (1894—1974) і актрысы Верыко Анджапарыдзэ (1897—1987).
Пасля заканчэння тбіліскай жаночай сярэдняй школы, у 1955 годзе паступіла ва Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (УДІК). З адзнакай скончыла навучальную ўстанову (1960; педагогі: Вольга Пыжова і Барыс Бібікаў). Аднакурснікамі былі Святлана Дружыніна і Леанід Кураўлёў.
Дэбютам у кіно стала роля ў фільме «Наш двор» (1956).
Пасля заканчэння інстытута вярнулася на радзіму. У 1960—1964 гадах і з 1968 года — актрыса акадэмічнага тэатра імя К. Марджанішвілі ў Тбілісі, у 1964—1968 гадах — акадэмічнага тэатра імя Ш. Руставелі.
Жыла ў Тбілісі ў бацькоўскім доме (сучасны адрас — вуліца Верыко Анджапарыдзэ, 16 — цяпер дом-музей В. Анджапарыдзэ і М. Чыяўрэлі).
З 2003 года была мастацкім кіраўніком тэатра «Верыко».
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IX склікання (1974—1979).
Літаратура
Катэгорыя:Актрысы Грузіі Катэгорыя:Актрысы СССР Катэгорыя:Актрысы XX стагоддзя Катэгорыя:Актрысы XXI стагоддзя Катэгорыя:Актрысы тэатра СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Тбілісі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Поці Катэгорыя:Памерлі ад раку