Рэнэ Фрэдэрык Том (; , Манбельяр, Ду, Францыя — , Бюр-сюр-Івет, Эсон, Францыя) — французскі матэматык, член Французскай акадэміі навук (1976).
Скончыў Вышэйшую нармальную школу, вучань Анры Картана. Выкладаў ва ўніверсітэтах Страсбурга і Грэнобля. З 1964 года працаваў у Інстытуце вышэйшых навуковых даследаванняў.
Галоўныя працы — у галіне алгебраічнай і дыферэнцыяльнай тапалогіі. Ужо ў дысертацыі, прысвечанай расслоеным прасторам, былі закладзены асноўныя ідэі, якія пазней былі развіты Томам у тэорыю кабардызмаў — першай так званай экстраардынарнай тэорыі кагамалогій (гэта значыць тэорыі кагамалогій, якая не задавальняе аксіёме размернасці Стынрада — Эйленберга: пры , дзе — аднакропкавая прастора). За стварэнне тэорыі кабардызмаў у 1958 годзе атрымаў Філдсаўскую прэмію.
Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Таполагі