Ігар Альлеравіч Крывалапчук (нар. , Данецк, Растоўская вобласць, Расія) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (2008), кандыдат педагагічных навук (1989), дацэнт (1993), прафесар.
Біяграфія Скончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1982), Навукова-даследчы інстытут фізіялогіі дзяцей і падлеткаў АПН СССР (аспірантура, 1989).
Працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1982—1990, асістэнт кафедры фізічнага выхавання), Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (1982—2008, дацэнт кафедры спартыўнай медыцыны і лячэбнай фізічнай культуры, у 1995—2008 — загадчык кафедры спартыўных дысцыплін), Інстытуце ўзроставай фізіялогіі Расійскай акадэміі адукацыі (з 2008, загадчык лабараторыі фізіялогіі мышачнай дзейнасці), адначасова ў Нацыянальным даследчым тэхналагічным універсітэце «МІСіС» (з 2009, прафесар кафедры фізічнай культуры і здароўя).
Навуковыя інтарэсы: праблемы фізічнага выхавання; фізіялогія мышачнай дзейнасці; псіхафізіялогія развіцця; прафілактычная медыцына.
Бібліяграфія Возрастная динамика и адаптационные изменения функционального состояния детей 5—14 лет под влиянием занятий физическими упражнениями : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.13 / Криволапчук Игорь Альлерович. ― Москва, 2008. Влияние занятий физическими упражнениями преимущественно аэробной направленности на функциональное состояние центральной нервной системы детей 7—8 лет : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Криволапчук Игорь Альлерович. ― Москва, 1989.
Літаратура Крывалапчук Ігар Альлеравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 135. Крывалапчук Ігар Альлеравіч // Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы : біябібліяграфічны даведнік. — Гродна, 1999. — С. 255—256.
Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Фізіёлагі Расіі