Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735 — ) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Юзафа, унук Багдана Казіміра.

Суддзя земскі (1765), харужы (1773) і маршалак (1782) пінскі, у 1793 годзе заняў новаўтвораную пасаду пінскага кашталяна, якая пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай скасавана.

У 1794 годзе заснаваў мураваны касцёл у Луніне. У 1799 годзе набыў у Сапегаў маёнтак Чарлёну ў Гродзенскім павеце.

Сям’я Меў сыноў Ануфрыя (1768—1841), маршалка пінскага (1799), Караля (1777—1860), маршалка пінскага (1802), Францішка Ксаверыя (1778—1846), міністра скарбу Царства Польскага (1821), і Гераніма (1779—1844).

Літаратура

Спасылкі

Францішак Юзафавіч