Аляксей Адольфавіч Шадзько — беларускі музыкант, акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія Нарадзіўся 20 лютага 1962 года ў Мінску.
Скончыў у 1984 годзе Мінскі тэатральны інстытут. Пасля службы ў войску, працаваў у філармоніях у Тамбове, Гродна, у аркестры ў Мінску.
У 1989 годзе арганізаваў рок-гурт «Доктор Моро» ў Санкт-Пецярбургу. Група праіснавала два гады, выпусціла альбом і зняла некалькі відэакліпаў. Па вяртанні ў Мінск пачаў працу ў Рускім драматычным тэатры імя Горкага. У 1999 годзе стварае групу «Сестра». Усяго за музычную кар’еру з 1991 года запісаў 10 дыскаў.
У цяперашні час выступае з канцэртамі ў Мінску і іншых гарадах, удзельнічае ў некалькіх тэатральных пастаноўках. З 2009 года выступае ў маскоўскім МХАТ імя Горкага.
Дыскаграфія У складзе гурта «Доктор Моро»: «По колено в небесах» (1991)
Сольныя альбомы: «Бэмс» (1996) «Я буду ждать» (1998)
У складзе гурта «Сестра»: «Моё» (1999); «Несмотря ни на что» (2000); «Вход к себе» (2001); «Деликатесы № 1» (2002); «Диагноз» (2003); «Надеждин пароль» (2005); «Тайга» (2007).
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў