Уэйн Брыдж (; нар. ) — англійскі футбаліст, абаронца. За нацыянальную зборную Англіі правёў 36 матчаў і толькі ў адным з іх адзначыўся голам. Вядомы ў першую чаргу па выступах за «Чэлсі» і «Манчэстэр Сіці».

Клубная кар’ера «Саўтгемптан» Брыдж нарадзіўся ў Саўтгемптане, але пераехаў разам з бацькамі ва Уінчэстэр у раннім узросце, аднак сувязі з горадам не парваў. Уэйн з ранніх гадоў наведваў футбольную акадэмію «Саўтгемптана». За які і дэбютаваў у 1998 годзе.

«Чэлсі» У 2003 годзе перайшоў з «Саўтгемптана» ў лонданскі «Чэлсі» і па выніках сезона 2003/04 быў уключаны ў сімвалічную зборную. Адносіны з галоўным трэнерам клуба Жазэ Маўрынью складаліся не заўсёды гладка, таму другую палову сезона 2005/06 Уэйн правёў у арэндзе ў «Фулхэме».

У сезоне 2006/07 з прыходам Эшлі Коўла сітуацыя з гульнявой практыкай для Уэйна зноў ускладнілася, хоць у першых матчах ён праявіў сябе цудоўна. У пачтаку 2007 года Коўл атрымаў траўму, што дазволіла Брыджу замацавацца ў складзе.

«Манчэстэр Сіці» У студзені 2009 года перайшоў у «Манчэстэр Сіці», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады. Спачатку гуляў у аснове, але летам 2010 года клуб набыў Аляксандара Каларава, там самым Брыдж страціў месца ў складзе. У студзені 2011 года быў адпраўлены ў арэнды ў «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2010/11. У другой палове 2011 года заставаўся ў складзе «Манчэстэр Сіці», але не гуляў у Прэм’ер-лізе. У студзені 2012 года быў арандаваны «Сандэрлендам» да канца сезона 2011/12, а наступны сезон правёў у арэндзе ў «Брайтан энд Хоўв Альбіён» у Чэмпіёншыпе.

«Рэдынг» У чэрвені 2013 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Рэдынгам», які па выніках мінулага сезона страціў месца ў Прэм’ер-лізе. Згуляўшы за сезон 2013/14 у 12 матчах, у маі 2014 года пакінуў клуб і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера Нягледзячы на тое, што Брыдж нерэгулярна выходзіў у складзе зборнай, Уэйн мае на сваім рахунку 36 матчаў за нацыянальную зборную Англіі, у тым ліку значыўся ў спісе ігракоў Англіі на двух чэмпіянатах свету. Спыніў сваю міжнародную кар’еру 25 лютага 2010 года, пасля меркаванага рамана паміж яго экс-сяброўкай і капітанам зборнай Англіі Джонам ТэрыEngland's Wayne Bridge withdraws from internationals. BBC..

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на сайце BBC Профіль на сайце FIFA

Катэгорыя:Футбалісты Англіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Англіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Саўтгемптан Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Фулхэм Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Сандэрленд Катэгорыя:Ігракі ФК Брайтан энд Хоўв Альбіён Катэгорыя:Ігракі ФК Рэдынг