Кабыля́нка — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана).

Гідраграфія Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км.

Пачынаецца каля вёскі Акцябрская, упадае ў Вілію за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы.

На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Прыток — ручай Юнцаўшчына.

Каля ракі вёскі Забалацце, Ракшыцы.

Геаграфія На карце XVIII ст. (ПГМ) ля вытокаў Кабылянкі пазначалася вёска Кабылья.

Літаратура

Ліст карты N-35-55. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі