Жанна Васільеўна Гарадзецкая (нар. , Віцебск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за моладзевую зборную і нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванка віцебскай СДзЮШАР №4. Першы трэнер  — М. М. Левіт. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча.

У жаночым чэмпіянаце Беларусі па баскетболе выступала за клубы: РВАР, РШВСМ-Гарызонт, «Бярэзіна-АФ», «Мінск-2006» / «Цмокі-Мінск».

У 2002—2010 гадах выступала за расійскі клуб «Надзежда» (Арэнбург)Жанна Городецкая, у 2017 годзе — за літоўскі клуб «Шаўляй-Універсітэтас».

Згуляла за жаночую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы-2013.

З 2020 года працавала трэнерам моладзевай каманды «Надзежда» (Арэнбург)Молодежка оренбургского баскетбольного клуба «Надежда» провела мастер-класс для участников проекта «Тренер».

Кар’ера 1994—1996 — РВАР (Мінск) 1995—1996 — Гарызонт (Мінск) (у Балтыйскай лізе) 1996—2000 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск) 2000 — Кечкемеці (Кечкемет, Венгрыя) 2000—2002 — Бярэзіна-АФ (Барысаў) 2002—2010 — Надзежда (Арэнбург, Расія) 2011—2012 — Мінск-2006 2012—2015 — Цмокі-Мінск 2017 — Шаўляй-Універсітэтас (Шаўляй, Літва)

Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (7): 1996/1997, 1997/1998, 1998/1999, 1999/2000, 2001/2002, 2013/2014, 2014/2015. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1995/1996, 2000/2001, 2012/2013. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012. Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (1): 2009/2010. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 1998, 2001. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (2): 1998/1999, 2014/2015. Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (1): 1997/1998. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 1995/1996.

Спасылкі

Профіль на сайце РФБ Жанна Городецкая Жанна Городецкая подписала контракт с литовским клубом «Шауляй»

Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе