Сумгаіт () — рака ў Закаўказзі, ва ўсходняй частцы Азербайджана.

Даўжыня ракі 198 (182) км. Плошча вадазбору каля 1750 (каля 1800) км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 1,1 м³/с, каля сяла Перакешкюль () — 1,75 м³/с.

Рака бярэ пачатак у гарах Вялікага Каўказа. Упадае ў Каспійскае мора каля горада Сумгаіт. У ніжнім цячэнні перасякае Самур-Апшэронскі канал. Жыўленне мяшанае. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Крыніцы

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР: Гидрологическая изученность. Том 9. Закавказье и Дагестан. Выпуск 4. Восточное Закавказье / под ред. Д. Л. Кузиной. — Л.: Гидрометеоиздат, 1964. — 123 с.

Спасылкі Сумгаит // Buxoro davlat universiteti Axborot texnologiyalar markazi = Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Бухарскага дзяржаўнага ўніверсітэта Сумгаит (река) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Рэкі Азербайджана Катэгорыя:Басейн Каспійскага мора