Стэван Алексіч () — сербскі мастак, які нарадзіўся ў Аўстра-Венгрыі. Яго працы належаць да Мюнхенскай школы. Ён асабліва вядомы сваёй серыяй аўтапартрэтаў з 1895 па 1922 гады, якія адначасова ілюструюць эвалюцыю яго стылю і тэхнікі, а таксама змены ў яго целаскладзе і характары, і з’яўляецца найбуйнейшай падобнай калекцыяй сербскага жывапісу«Стеван Алексић (1876—1923)». Academia..

Біяграфія Алексіч нарадзіўся 23 снежня 1876 года ў горадзе Арад, які на сёння размяшчаецца ў Румыніі, у сям’і мастакоў. Яго бацька Душан і дзед Нікала таксама былі жывапісцамі. Пачатковую школу скончыў у Арадзе, дзе атрымаў першыя ўрокі жывапісу ад бацькі. У 1895 годзе пераехаў у Мюнхен, дзе навучаўся ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў у класе Ніколааса Гізіса. Калі ў 1900 годзе яго бацька памёр, ён вырашыў кінуць навучанне і пераехаць у вёску ў Ваяводзіне. Там ён пабудаваў дом са студыяй і ажаніўся з мясцовай настаўніцай Стэфаніяй Лукіч у 1905 годзе. Астатняе жыццё правёў у Модашы і працаваў жывапісцам. Памёр 2 лістапада 1923 года.

Галерэя

Спасылкі Стэван Алексіч. Галерија Матице српске.

Катэгорыя:Мастакі Сербіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты