Майсей Ісакавіч Бурштэйн (, Смаргонь — ) — беларускі вучоны ў галіне садоўніцтва. Доктар сельскагаспадарчых навук (1944), прафесар (1922).
Біяграфія Скончыў Новаалександрыйскі інстытут сельскай гаспадаркі і лесаводства ў Пулавах (Польшча). З 1922 года ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Абследаваў многія раёны Беларусі і Расіі для закладкі садоў з улікам рэльефу мясцовасці і прыроднага дрэнажу. Выяўляў каштоўныя мясцовыя сарты пладовых культур, вывучаў уплыў прышчэпы на прышчэпак, падбіраў прышчэпы для закладкі гадавальнікаў.
Літаратура
Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Садаводы