Сцяпан Іванавіч Журык (, в. Крупка, Ігуменскі павет, цяпер Пухавіцкі раён — ) — дзеяч беларускага маладзёжнага руху, вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, аграном, публіцыст. Член-карэспандэнт Інбелкульта (1925), прафесар (1930).

Біяграфія Вучыўся ў Мар’іна-Горскім вучылішчы. У 1917 годзе член рэвалюцыйнага камітэта навучэнцаў вучылішча.

У 1919—1920 гадах працаваў у Наркамаце земляробства Літ-Бел ССР. У 1919—1921 гадах старшыня Беларускай секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытута; скончыў інстытут у 1924 годзе. На пачатку 1920-х гадоў адзін з ідэолагаў беларускага маладзёжнага і студэнцкага нацыянальнага руху; па гэтай тэме выступаў у друку.

З 1925 года асістэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі; член-карэспандэнт Інбелкульта.

З 1928 года дырэктар доследнай станцыі па свінагадоўлі ў Малой Сляпянцы пад Менскам. З 1930 года прафесар. У 1931—1933 гадах прафесар кафедры і дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута свінагадоўлі.

Арыштаваны ДПУ БССР 11 студзеня 1933 года. Паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 9 ліпеня 1933 года накіраваны ў лагеры. Паўторна асуджаны 2 лістапада 1938 года. Памёр у зняволенні ў Сібіры. Па першым прысудзе рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі 21 жніўня 1956 года, па другім — Ваенным трыбуналам Сібірскай ваеннай акругі 12 мая 1965 года.

Навуковая дзейнасць Аўтар навук даследаванняў па заатэхніцы, механізацыі працы на фермах.

Творы Культурна-асветная праца Беларускае Секцыі студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту // Савецкая Беларусь. 1921,19 чэрв.; Халоднае сіласаванне. Мн., 1928, Пытанні бэконізацыі ў БССР. Мн., 1930.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Пасмяротна рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Аграномы СССР Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Публіцысты Беларусі