Пярну ( або ) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Рыжскага заліва. Мяжуе з паветамі Ляэнэ і Рапла на поўначы і Ярва і Вільяндзі на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада 19 воласцяў.

Амаль палова тэрыторыі пакрыта лесам. Працякае рака Пярну. У склад павета ўваходзяць астравы Кіхну і Манілайд. Размешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павета знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).

Павет з'яўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.

Катэгорыя:Паветы Эстоніі