Валерый Мікалаевіч Бандарэнка () — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1988).

Біяграфія Скончыў у 1967 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў у маскоўскіх тэатрах. 3 1975 года ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М. Горкага.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года.

Творчасць Яго творчасці ўласцівы паглыблены псіхалагізм у распрацоўцы характараў: Гуж («Знак бяды» паводле В. Быкава), Касач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча), Меркурый («Амфітрыён» Б. Луцэнкі і В. Нікіфарава), Аляксандр («Апошнія» М. Горкага), Красноў («Ніначка» М. Ланж’еля), Клаўдзій («Гамлет» У. Шэкспіра) і інш.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі