Яраслаў Дзмітрыевіч Курапаў (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першыя трэнеры — Міхаіл Аркадзевіч Фейман і Леанід Іванавіч Талкачоў. Навучаўся ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. Выступаў за мінскія клубы «Віталюр-РДВАР», «Цмокі-Мінск-2», «Імпульс-БДУІР» і БДЭУ-РЦАП.

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009) і моладзевую (2010—2011) зборную Беларусі.

Кар’ера 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск) 2007—2009 — РДВАР (Мінск) 2009—2011 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2011—2012 — Мінск-2006-2 2012—2013 — Цмокі-Мінск-2 2013—2015 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск) 2016—2022 — Імпульс-БДУІР (Мінск)

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2011/2012, 2020/2021.

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце proballers.com Профіль на сайце scoutbasketbal.com Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце nbl.by

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Віталюр-РДВАР» Мінск Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Імпульса-БДУІР» Катэгорыя:Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20