Кі́́ву — возера ў Цэнтральнай Афрыцы, на мяжы паміж Руандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга ў Вялікай рыфтавай даліне, адно з Вялікіх Афрыканскіх азёр.
Геаграфія Плошча паверхні возера роўная прыкладна 2700 км². Зрэз вады знаходзіцца на адзнацы 1460 метраў над узроўнем мора. Азёрная катлавіна размешчана ў рыфтавай даліне, якая паступова пашыраецца. Утварылася ў выніку запруджвання лававымі патокамі старажытнай рачной сістэмы. Найбольшая глыбіня возера складае 480 (496Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл.) метраў (16 месца па глыбіні ў свеце). Берагі стромкія, моцна парэзаныя. Возера акружана гарамі. Ківу мае сцёк праз раку Рузізі, якая цячэ ў паўднёвым кірунку і ўпадае ў возера Танганьіка. На паўднёвым беразе возера знаходзіцца горад і порт БукавуАфрика: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл..
Найбуйнейшы азёрны востраў Іджві займае плошчу 340 км².
Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл.
Спасылкі
Катэгорыя:Азёры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Азёры Руанды Катэгорыя:Памежныя азёры