Са́ра Хендрыксан (, нар. года, , ЗША) — амерыканская скакуха на лыжах з трампліна, чэмпіёнка свету 2013 года, уладальніца Кубка свету 2011/12, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2014 і 2018 гадоў.

Біяграфія Сара вырасла ў спартовай сям’і. У лыжны спорт яе прывёў старэйшы брат ва ўзросце 8 гадоў. Яна пачала трэніравацца ў спартыўным комплексе ў штаце Юта.

Дэбютавала ў вялікім спорце ў сезоне 2008 года, заваяваўшы прызавое месца на чэмпіянаце краіны і стаўшы 16-й на юніёрскім чэмпіянаце свету. У 2009 годзе пачала выступленне ў кантынентальным кубку. Тады ж у 2009 годзе ва ўзросце 15 гадоў пачала выступленне сярод дарослых. Першы поспех прыйшоў на летніх спаборніцтвах у Лілехамеры. У 2010 годзе заняла трэцяе месца на юніёрскім чэмпіянаце свету. 3 снежня 2011 года Сара заваявала першую перамогу на спаборніцтвах у Кубку Свету. З гэтага моманту яна ўвесь час знаходзіцца на вядучых ролях у жаночых скачках з трампліна.

У 2013 годзе Сара заваявала золата на чэмпіянаце свету ў Валь-дзі-Ф’еме ў супрацьстаянні з Сарай Таканасі з Японіі. У першай спробе на 90-метровым трампліне яна паказала найлепшую далёкасць — 106 метраў. Сары належыць абсалютны рэкорд на 95-метровым трампліне (сярод жанчын і мужчын) на трампліне ў Валь-дзі-Ф’еме, усталяваны 15 студзеня 2012 года.

Сара навучалася ў спартовай школе ў Парк-Сіці (The Winter Sports School in Park City). Акрамя скачкоў з трампліна захапляецца футболам.

26 сакавіка 2021 года аб’явіла аб завяршэнні спартыўнай кар’еры.

Спасылкі

Катэгорыя:Спартсмены ЗША