Сярэдневенге́рскія го́ры — шэраг ізаляваных горных масіваў у Венгрыі, на захад ад даліны ракі Дунай.

Працягваюцца на 150 (180) км напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вышыні 400—700 м. Найвышэйшая кропка — гара Кёрыш-Хедзь () (709 м) у масіве Баконь.

Горы складзены пераважна з даламітаў і вапнякоў. Развіты карст. Старажытны вулканізм. На схілах гор шыракалістыя лясы. Маюцца радовішчы баксітаў, марганцавых руд, мінеральныя крыніцы. У межах масіва Будаі-Хедзьшэг (Буда) размешчана частка сталіцы Венгрыі горада Будапешт. У Сярэдневенгерскіх гарах дзейнічаюць ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Ландшафты и сообщества. Средневенгерские горы у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў)

Катэгорыя:Горы Венгрыі